"БЕЛАРУСКАЯ ХАТКА"
ВІРТУАЛЬНЫ МУЗЕЙ
Отправимся в экскурсию по музею
Побач з печчу размяшчаўся спальны памост - месца, дзе стаяў ложак. На ім ляжалі напханы сенам ці саломай сяннік, падушкі, посцілкі. Усё было натуральнае, пагэтаму не ўзнікала ніякіх праблем са здароўем. Праблему здароўя ў саіх творах адлюстроўваюць многія майстры слова, як, напрыклад Ніл Гілевіч.
А мы пытаемся ў вучоных
|
Калі ў хаце былі дзеці, то побач з ложкам размяшчалася калыска або люлька. У столі была пракручана адтуліна, дзе клалася жалезная перакладзіна. На люльцы прымацаваны жалезны крук, які чапляўся за перакладзіну. Гэтую калыску можна было зняць жанчыне і браць сваё дзіця ў поле, на сенажаць, так як не было ніякіх дэкрэтных адпачынкаў.
Каля ложка знаходзілася скрыня, у якой гаспадыня захоўвала для сваёй дачкі пасаг (розныя посцілкі, ручнікі, бялізну, калі тая будзе выходзіць замуж. |
|
Супраць печы, каля ўваходу размяшчаўся гаспадарчы вугал ("бабін кут", "мыцельнік"), дзе стаяла кадушка з вадой, а на лаве - драўляныя вёдры, карцы.
Ручнік быў галоўным атрыбутам у вясельным і пахавальна-памінальным абрадах. Ён уваходзіў у пачаг нявесты, дараваўся нявестай жаніху, сватам, родзічам жаніха, перавязваўся праз плячо важнейшым удзельнікам вяселля.Іх пасцілалі як "падножнік", на які станавіліся маладыя ў час вянчання, а таксама выкарыстоўвалі для звязвання рук маладых, як сімвал жыцця іх у пары. Ручнік клалі нябожчыку ў труну, абівалі яе, упрыгожвалі надмагільны крыж у некаторых мясцовасцях Петрыкаўскага, Лельчыцкага, Жыткавіцкага раёнаў і зараз бытуе звычай, калі труну з нябожчыкам апускалі ў зямлю пры дапамозе ручнікоў. |
Падлога была глінабітная ці земляная, потым драўляная. Яе засцілалі палавікамі. У зімовы час сялянская хата ператваралася ў майстэрню рамёстваў. У доўгія вечары пры святле лучніка тут рабілі лыжкі, посуд, плялі лапці, пралі. ткалі, шылі адзенне, вышывалі. Да гэтага с самага ранняга дзяцінства прывучаліся дзеці.
|